Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Янка Сялянка

Бияграфiя

Вершы

Фотагалерэя

Сувязь

This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs, and implemented within the framework of the UNDP "Internet-2" project.
State Exchange

Паважаны чытач, будзем знаемыя - Янка Сялянка. Бадай што першым яе творам, якi захапiў увесь педагагiчны калектыў Пяршайскай школы, было сачыненне, якое пiсалi вучнi пачатковых класаў на тэму: "Што мяне уразiла з мiнулага лета". Вось у гэтым сачыненнi яна спавядае пра маленькаю скрыначку, якую бацька выхапiў з яе рук у той момант, як забiраў свае пажыткi.

Бацька пакiдаў сям'ю. Казалi шточытачы плакалi над тымi шчырымi непасрэднымi радкамi. Мабыць гэта i было невызначаным дэбютам, праўда пасля быў яшчэ адзiн твор - сачыненне пра ранак. Там Янка апiсвае абуджэнне таполяў i параўноўвае з абуджэннем у хаце- вялiкiя лiсты ужо прачнулiся i гамоняць, а меньшыя яшчэ адпачываюць. Гэты твор зачытваўся перад усiмi вучнямi.

Пасля быў пераезд у горад i маленькая кволая расiнка замерла - глеба была iншай. Пасля заканчэння сярэдняй школы былi пошукi сябе ў фатаграфii, здавалася нешта блiзкае было знойдзена. Закончыла вучэбна-курсавы камбiнат з адзнакаю, потым Кiеўскi тэхналагiчны тэхнiкум па спецыяльнасцi фотатэхнiк, таксама з адзнакай. Некаторы час працавала на "Зенiце" у Вiлейцы. Здарожылася з той мiтуснi памiж дзвюма гарадамi. Уладкавалася на "Спадарожнiк" тэхнолагам-аператарам ЭВМ, пасля займалася тэхнiчнай фатаграфiяй. Мж тым фатограф закахаўся у прыгожы твар. Было замужжа, поўнае горычы i слез, затым азiнота. Але рос сын i ўся пяшчота была для яго. Увесь час, усе жыцце побач з Янкай былi бабуля i дзядуля. Дзед- чалавек незвычайны па захапленнях i па гусце. На той час займаўся фатаграфiяй, меў свю бiблiятэчку, слухаў радые, дыскутаваў з ксяндзамi. Ен працаваў пiсарам у гмiне. Янка яго не застала, усе успамiны са слоў матулi i бабулi.

Бабулечка - першая Янчына настаўнiца ў жыццi. Па паходжаннi звычайная жанчына, мела ў сабе столькi прыгажосцi i вытанкаванасцi i яшчэ - лагоднасцi. Непiсменная, ведала па памяцi мноства песень. Вось, напэўна, нейкi адбiтак у Янчынай душы застаўся, калi на сталасцi зярняткi закаханасцi ў любую старонку прараслi вершамi. Пра што кажа:

Пiць толькi з той адной крынiцы,
Пiць усе жыцце i не напiцца.
Век смакаваць тую асалоду,
Не замуцiць тую чыстую воду.

ДВА РОЗНЫЯ ЧАЛАВЕКI - ПАЭТ I ФАТОГРАФ

Янiна Дзяркач нарадзiлася у вёсцы Пяршаi Валожынскага раёна. I бацька. i мацi працавалi ў сферы быту. i дзяучынцы, напэуна, пла-навауся такi ж лёс. Але Янiна выбрала iншы шлях - стала фатографам. Пасля заканчэння вучэбна-курсавога камбiната пры фабрыцы "Бярозка", дзе яна займалася студыйнай фатаграфiяй, закончыла Кiеўскi тэхналагiчны тэхнiкум па спецыяльнасцi фотатэхнiк i працавала на Вiлейскiм заводзе "Зенiт". Сення Янiна - фоталабарант завода "Спадарожнiк". Гады два таму пачала пiсаць вершы.

- Гэта, напэўна, у мяне гены прачнулiся. - усмiхаецца яна. - Калiсьцi, пасля заканчэння сямi класаў польскай школы, маю мацi накiроўвалi на вучобу у вышэйшую тагачасную навучальную установу з лiтаратурным ухiлам. Калi яна была яшчэ дзяўчынкай, граф Тышкевiч вёз праз нашу вёску у свой маёнтак нявесту. Вяскоуцы пераймалi яго i вiншавалi. I вось вiншаванне маёй мацi, якая сама склала верш, яму вельмi спадабалася. Граф сказаў: "На гэту дзяучынку трэба звярнуць увагу..." Але дзед палiчыў усё гэта блюзнерствам i не адпусцiў яе з хаты. Мо, i дарэмна сумняваўся ў талентах дачушкi...

- Я, напрыклад, - працягвае Янiна - iмкнуся адлюстраваць у вершах тое, што не удалося ўвасобiць у фотаздымках. Ува мне быццам бы жывуць два чалавекi - фотамастак i паэт, якiя дапаўняюць адзiн аднаго...

Валерый Маркелаў

Жанчына з вогненных Пяршаяў

Кнiга не засталася па-за ўвагай. Яна вяртала да тых часоу. пра якiя расказвалася у ей, I да тых людзен. якiя ўдзельнiчалi у гэтых падзеях. Адбылася такая размова: <Мацi, прабач! Адамовiч у <Карателях> пiша пра нашу вёску? Гэта сапраўды было так?>. I вось на некаторы час я стала сведкам тых далекiх ваенных падзей.

ЛЮДЗI бачылi наўкола вогнiшчы, водблiскi пажараў, стрымана непакоiлiся, iнтуiтыўна здагадвалiся аб нечым нядобрым i жылi надзеяй, што вогненае лiха iх абмiне: як-нiяк, а ў Пяршаях стаялi немцы, былi зроблены грунтоўныя абарончыя збудаваннi. Людзi пацiху разважлiва прыхоўвалi пажыткi, меркавалi, што, мабыць, зноў робяць аблавы i адпраўляюць на работу ў Нямеччыну, аднак усё было iнакш...

- ... Помнiш, там, на гары, за поштай, было памяшканне гмiны, а каля яе свiран, ля сыраварнi - пустэча. Яе абнеслi калючым дротам. Вось туды i сталi заганяць людзей. Яны збiралiся ў дарогу - бралi ежу, пажыткi. А карнiкi разважалi па-свойму, працавалi па звыклай тэхналогii, дзялiлi: старэйшых - за дрот, маладзейшых - у свiран. Плач, лямант, непакой i страшная, звыклая праца забойцаў. Растасавалi, загналi, падкацiлi бочкi з бензiнам, абклалi саломай...

Што засталося з успамiну пра той свiран, то гэта немы крык вачэй, жахлiвы, балючы, нечалавечы, пранiзлiвы, поўны неразумення i жудасцi. Гэта было мацней за тыя немыя крыкi, гэта крычалi душы людзей, i гэта было чуваць. Чутна ўсiм, хто быў побач. Карнiкi гэтага не чулi. У iх былi выпрацаваныя душы. Iх душы з'ела вайна, а жаданне выжыць было большым, чым спачуванне да чужога болю. А ў свiран жа былi загнаны дзецi, маладыя жанчыны, дзяўчаты, хлопцы. Як iм было пагадзiцца з такой смерцю? I яны не пагаджалiся, уцякалi. Цяпер зразумелыя тыя парывы i iх цана - свае жыццi яны аддалi за жыццi цэлай вёскi.

А сталася, што пра карную аперацыю даведаўся ксёндз з Пяршайскага касцёла, i за той час, пакуль заганялi людзей, сартавалi i лавiлi ўцекачоў, ён паспеў на матацыкле даехаць да Валожынскага ваеннага начальства, дасканала абгрунтаваць неразумнасць гэтага карнага ўчынку. Там жа заставалiся нямецкiя салдаты, i хто 6 iх тады кармiў, калi б знiшчылi ўсё i ўсiх наўкола - такiм быў яго аргумент. Нямецкае камандаванне пагадзiлася. А дарога, размова - усё ж гэта займае час, i калi 6 хлопцы не ўцякалi, можа, людзi б i не даведалiся, што прыслухалiся да ксяндза, што памiлавалi: старэйшых пакiнулi дома, а маладзейшых накiравалi на работу каля Мiнска ў Краснае Урочышча. Да гэтага часу мацi помнiць як радасна яны сустрэлi вестку ад ксяндза, якi прамовiў: <Людзi, не плачце, вы застанецеся жыць, вы паедзеце на работы>. Слёзна i радасна яны адгукнулiся - на работу. Ксёндз-пробашч Пухала i ксёндз-вiкарый засталiся злюдзьмi. I пацягнуўся абоз вяскоўцаў з пажыткамi, што прыхапiлi з сабой.

ПОМНIЦЦА, - кажа мацi, - яны ўзялi з сабой фатаграфiчны апарат. На той час ён меў цану, але якая яму цана была ў свiрне?

Людзi iшлi пешшу, ехалi на падводах, а калi заспела ноч, спынiлiся на начлег у Баравiкоўшчыне. Там карнiкi прыпомнiлi ксяндзам, як iсцi насуперак iм, i расстралялi. На сёння ксёндз-пробашч Пухала i ксёндз-вiкарый (на жаль, яго прозвiшча мацi не прыпомнiць), што служылi людзям у Пяршайскiм касцёле, аднесены да лiку Святых. Зямны iм паклон i вечная памяць ад нас, тых, хто не быў у тым свiрне, хто з'явiўся потым. Мы помнiм iх памяццю нашых бацькоў.

А абоз пайшоў далей, аж да лагера ў Красным Урочышчы. Мацi крыху ўмела шыць, гэта дапамагло пры размяшчэннi, а затым i пры жыццi ў лагеры. Тут былi чэхi, палякi. Раззнаёмiлiся, вось яны i дапамаглi ўцячы. 3 тых часоў засталося ў памяцi прозвiшча аднаго з iх - гэта Генрык Ценькус. Невядома, як склаўся яго лёс, больш не бачылiся. Мацi вывелi з лагера i паказалi, куды трэба iсцi. Дарога дамоў была доўгай i нялёгкай. Адна прайшла цераз лес, страх, небяспеку, але ж гэта была дарога дамоў. Дом жа спаткаў белым пухам выпатрашаных падушак i голымi сценамi. Збiралi пер'е, неяк адмывалi ад пяску, ладзiлi падушкi. 3 пажыткаў застаўся маленькi кошык з адзеннем - яго не знайшлi рабаўнiкi, а куфар, што закапалi ў хляве, быў пусты. Але была хата, была маладосць, побач былi родныя, было жаданне жыць. I жыццё працягвалася. Яно вельмi змястоўнае - жыццё, i шмат яшчэ ўспамiнаў пра вайну i пра ваеннае каханне можа ўсплысцi ў памяцi. Толькi патрэбна часiна...

Са сваёй мацi, ураджэнкай вёскi Пяршаi, Юзэфай Iосiфаўнай Шабуня размаўляла дачка

Янiна Дзяркач